Адзначай Дзень роднай мовы разам з «Белсатам»! Якім быў бы свет, маючы толькі адну мову? Як беларусы ўспрымаюць тых, хто зазвычай гутарыць па-беларуску? Нечаканыя бакі вядомай мовы. Чаму варта раз на год пісаць дыктоўку? Напішы дыктоўку і атрымай каштоўны падарунак ад «Белсату»: belsat.eu 21 лютага ў Міжнародны дзень роднай мовы напісаць дыктоўку можна пры дапамозе нашага сайту, дзе будзе размешчаная відэадыктоўка, прачытаная славутаю дыктаркаю, народнай артысткаю Беларусі Зінаідаю Бандарэнкаю. Разважанні мовазнаўцы Змітра Саўкі пра мову і не толькі за кулісамі здымачнага плану праграмы «Моўнік» глядзіце 21 лютага на нашай старонцы. Теги:дыктоўкаБелсатСаўкаБандарэнка
Калі чалавек карыстаецца роднай мовай, ён становіцца не толькі мацнейшым і мудрэйшым, таму што абапіраецца на досвед продкаў, але яшчэ і адчувае сябе ўпэўнена, бо гуляе ў сваю гульню. Гэтыя веды будуць асабліва карыснымі для кіраўнікоў кампаній і прадпрыемстваў: мова вылучыць кампанію з шэрагу сабе падобных, а кліенты падсвядома будуць успрымаць такую арганізацыю як сваю родную і будуць ёй давяраць. Якія выгоды ад выбару той ці іншай мовы бізнесу і грамадству? Якія стэрэатыпы наконт ужывання мовы існуюць у грамадстве і як з імі можна працаваць? Што такое "эфект Дзеда-Барадзеда" і як яго выкарыстоўваць у бізнесе? Пра камерцыйны ўжытак беларускай мовы разважае Аляксей Нарэйка, дырэктар кампаніі "Праўны пераклад". Теги:беларуская моваБеларуськамерцыяграмадствабеларусырэкламабелорусский язык
Гэты дадатак дазваляе вам практыкавацца ў вусным разуменні і ў чытанні чыслаў , ад 1 да 999999999, на розных мовах, з магчымасцю лёгкага пераключэння з адной мовы на другую і канвертаваць сумы з адной валюты ў другую , вымаўляючы вынік на выбранай вамі мове. Теги:на розных мовах